У раён Акрэсціна некалькі дзён пускалі толькі па пашпартах
Жыхароў мінскіх вуліц Кулібіна, Талаша, Пермскай ды іншых, блізкіх да ізалятара на 1-м завулку Акрэсціна, некалькі дзён прапускалі да дамоў толькі па рэгістрацыі ў пашпарце. У раёне ізалятара быў абмежаваны аўтамабільны рух. "На павароце з Прылуцкай на Кулібіна стаяла машына ДАІ, — распавёў Еўрарадыё тамтэйшы жыхар. — Яны пыталіся "Куды едзеш?" І "чужых" спынялі і разварочвалі. А заўчора не пускалі нават бліжэй туды, да праезду, а просту праз двор адпраўлялі. І нават нічога не пыталіся: ці разварочвайся, ці праз двор з'язджай".
Па словах нашага суразмоўцы, ДАІ не прапусціла нават маленькі аўтобус, які мусіў падвезці да пад'езда дома інваліда-вазочніка.
Па словах нашага суразмоўцы, ДАІ не прапусціла нават маленькі аўтобус, які мусіў падвезці да пад'езда дома інваліда-вазочніка.