У раёне аэрапорта ў Данецку ідзе бой

"Па стане на 14.45 у Данецку ў раёне аэрапорта ідуць баявыя дзеянні. Пра гэта паведамляюць відавочцы. Просім жыхароў пасёлкаў Кастрычніцкі, Застанцыйны, а таксама жылых кварталаў у раёне чыгуначнага вакзала не падыходзіць да вокнаў, не выходзіць на балконы, ўстрымацца ад выхаду за межы кватэр і дамоў, аўтаўладальнікаў – максімальна абмежаваць знаходжанне ў вызначаным раёне і загадзя карэктаваць маршруты перамяшчэння”, - адзначаюць у Данецкай мэрыі.

Гэта ўжо другі бой у Данецкім аэрапарце ад пачатку антытэрарыстычнай аперацыі. Першы скончыўся перамогай украінскіх вайскоўцаў – у траўні яны поўнасцю выцеснілі баевікоў з тэрыторыі аэрапарта, сам ён з таго моманту не працуе.