У раёне Светлагорска пасля аварыі аднавіўся рух цягнікоў
Рамонтныя і аднаўленчыя працы працягваюцца амаль суткі.
Трэцяга чэрвеня ў 7.30 у раёне Светлагорска пасля аварыі аднавіўся рух цягнікоў. Як паведамляе БЕЛТА, станцыя "Светлагорск-на-Бярэзіне" працуе ў звычайным рэжыме.
Нагадаем, учора раніцай там сышлі з рэек 13 вагонаў са шчэбнем і 1 пустая платформа (агулам у таварным цягніку, які рухаўся з Калінкавічаў у Жлобін, было 68 вагонаў). Пры гэтым было пашкоджана каля 100 метраў чыгуначнай каляіны. Пацярпелых сярод людзей не было. Мяркуецца, што прычынай здарэння было разбурэнне калёснай пары ў адным з вагонаў цягніка.
Аднак рамонтныя і аднаўленчыя работы яшчэ працягваюцца.
Фота: sk.gov.by