У Рэчыцкім раёне пенсіянерка загінула пад коламі грузавіка
У Рэчыцкім раёне пенсіянерка загінула пад коламі грузавіка "МАЗ". 55-гадовая жанчына, мясцовая жыхарка, раніцай у сераду ехала на ровары недалёка ад вёскі Копань, калі здарылася трагічнае здарэнне. Аўтамабілем кіраваў жыхар Рэчыцы, інфармуе прэс-служба МУС.
Яшчэ адна пенсіянерка загінула на пажары ў Дзяржынску. Узгаранне адбылося ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома, якая належыць унуку загінулай. Жанчыне было 77 гадоў. Прычына пажару невядомая, паведамляе прэс-служба МНС.