У Рэчыцкім раёне жанчына ўкусіла міліцыянта

Незвычайна скончылася рыбалка ў Рэчыцкім раёне для кампаніі з трох жыхароў Хойніччыны — дзвюх мужчын і жанчыны. Падчас рыбалкі кампанія выпівала. І траім рыбакам не спадабалася маторная лодка, якая праехала па рацэ — ім падалося, што яна была занадта блізка і распалохала рыбу.

Без доўгіх роздумаў адзін з рыбакоў чатыры разы стрэліў у лодку з пнеўматычнай вінтоўкі. На шчасце, ніхто не пацярпеў, піша газета "Дняпровец".

Але мужчына, які быў у лодцы, паведаміў пра здарэнне ў міліцыю. Следча-аператыўная група заспела нецвярозую кампанію на месцы здарэння. Каб пазбегнуць пакарання, кампанія пусціла ў ход не толькі лаянку, але і кулакі. Вызначылася ў гэтым канфлікце жанчына: яна ўкусіла аднаго з міліцыянтаў за перадплечча.

Міліцыянты ўсё ж затрымалі рыбакоў. На ях пачалі адразу дзве крымінальныя справы — за хуліганства і за супраціў міліцыянтам.

Фота — u-f.ru