У Рэчыцы грамадзянам забаранілі гандляваць малаком на рынку

Рэчыцкія ўлады проста забаранілі прыватным асобам гандляваць малаком на гарадскім цэнтральным рынку. Старшыня райвыканкаму Пётр Шостак матываваў сваё рашэнне санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі. На выходных прыватныя асобы, якія гандлявалі малаком, змушаныя былі пакінуць межы Цэнтральнага рынка ў Рэчыцы і прадаваць прадукцыю "з зямлі". Паводле санітарна-эпідэміялагічнай службы горада, хатняя малочная прадукцыя псуецца ў гарачыя летнія дні.

Як паведамляе "Беларускі партызан", прадаўцы хатняй прадукцыі маладога пакалення збіраюцца ездзіць прадаваць малако ў Гомель. А вось старэйшыя людзі кажуць, што будуць змушаныя здаваць малако дзяржаве.