У Рэчыцы "Мэрсэдэс" прабіў плот і заехаў у заводскі цэх

У Рэчыцы (Гомельская вобласць) "Мэрсэдэс", якім кіраваў 20-гадовы хлопец, пратараніў жалезабетонны плот і заехаў у цэх завода "Тэрмапласт".

ДТЗ адбылося 21 траўня. Кіроўца з пераломам аснавання чэрапа дастаўлены ў мясцовую лякарню. Пра ахвяры сярод рабочых “Тэрмапласту” не паведамляецца.

БелаПАН