У Рэчыцы пракурор злавіў выкрадальніка дрыля
Рэчыцкія міліцыянты скончылі расследаванне крымінальнай справы на раней неаднаразова асуджанага за маёмасныя злачынствы 26-гадовага гамяльчаніна. 5 кастрычніка 2008 года ў Рэчыцы ён прынародна выкраў з крамы "Будматэрыялы" электрычны дрыль "Bosch", які каштаваў больш за 600 тыс. рублёў. З інструментам зламыснік выбег на вуліцу і спрабаваў схавацца, не рэагуючы на патрабаванні прадаўца вярнуць скрадзенае.
Пракурор Светлагорскага раёна Юры Дзям'янчык, які знаходзіўся непадалёк, хутка зарыентаваўся ў сітуацыі і на асабістай аўтамашыне дагнаў і затрымаў злодзея. Пасля гэтага ён перадаў мужчыну міліцыянтам, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.