У Рэчыцы штраф за «культ асобы Лукашэнкі» спаганяюць нават з дзяцей
У Рэчыцы штраф, накладзены на актывіста дэмакратычнага руху, спаганяюць з ягонай дачкі. Старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
(Грамада) Алег Шабетнік быў аштрафаваны на паўтара мільёна рублёў за
канфіскаваныя ў яго на беларуска-украінскай мяжы матэрыялы ўстаноўчай
канферэнцыі Саюзу левых партый і брашуры «Аб кульце асобы Лукашэнкі».
Штраф ён выплачваў часткамі. Аднак нечакана даведаўся, што з рахунка
яго 11-гадовай дачкі Ліды знікла больш за паўмільёна рублёў. Гэта былі
грошы, якія дзяўчынка атрымлівала як дапамогу ад дзяржавы з прычыны
страты маці.
Распавядае Алег Шабетнік:
«Я прыйшоў у банк, каб даведацца, колькі на рахунку грошай. Я гляджу: там спісана 539 тысяч. Запытаўся: Што такое? Сказалі, што «спісалі на нейкі штраф». На які, ніхто нічога не ведаў».
Паводле словаў Шабетніка, зараз судовыя выканаўцы зацікавіліся яго аўтамабілем.