У Рэчыцы таварны цягнік адрэзаў галаву 19-гадоваму хлопцу

Абезгалоўленае цела маладога чалавека знайшоў пад пешаходным мастом на станцыі Рэчыца абходчык. Мяркуецца, што хлопец трапіў пад таварны цягнік.

Як паведамляе БелаПАН, загінулы працаваў на заводзе металічных вырабаў. Абставіны смерці высвятляюцца, прызначаны экспертызы. Вядома, што за гадзіну-дзве да трагедыі на станцыі манеўравалі таварныя цягнікі.

Фота — ria.ru