У рэйтынгу шчаслівых краін Беларусь на 54 месцы

Часопіс Fоrbеs высветліў, што Беларусь знаходзіцца на 54 месцы ў рэйтынгу шчаслівых краін, паведамляе сайт newsru.com. Самыя шчаслівыя людзі жывуць у Даніі, Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі і Нідэрландах. Гэтыя краіны маюць досыць высокі ўзровень дабрабыту.
Самай няшчаснай з 155 апытаных сацыёлагамі краін прызнана Рэспубліка Тога. У ёй шчаслівымі сябе лічыць усяго 1 %.