У Ровенскай вобласці Украіны ў аўтааварыі загінулі дзве беларускі
У Ровенскай вобласці Украіны ў аўтааварыі загінулі дзве беларускі. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 26 лютага на аўтадарозе Кіеў — Чоп каля вёскі Пціча Дубенскага раёна. Аўтамабіль "Toyota Camry", на якім ехалі беларускі (ва ўзросце 42 і 36 гадоў), апынуўся ў кювеце. Кіроўца і пасажырка памерлі ад атрыманых траўмаў. Праводзіцца расследаванне, інфармуе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Ровенскай вобласці.