У Рыа-дэ-Жанэйра адкрыўся недабудаваны Горад музыкі

У Рыа-дэ-Жанэйра 18 снежня адкрыўся найноўшы культурны комплекс пад назвай Cidade da Musica, што значыць Горад музыкі. Аднак на інаўгурацыю будынка публіку не пусцілі: ён не дабудаваны і, паводле меркавання пажарных службаў, небяспечны, паведамляе The Times. Тым не менш сімфанічны аркестр муніцыпальнага тэатра Рыа выступіць з двума канцэртамі ў Cidade da Musica ужо 21 і 22 снежня, хоць акустычнае афармленне залы таксама яшчэ не скончана.

Аглядальнік The Times адзначае, што будаўніцтва Горада музыкі паводле праекта лаўрэата Прытцкераўскай прэміі Крысціяна дэ Портзампарка абыйшлося ў 141 мільён фунтаў (211 мільёнаў долараў), на завяршэнне прац патрабуецца яшчэ 9,4 мільёны фунтаў (больш за 14 мільёнаў долараў), а першапачатковы бюджэт будынка перавышаны ў шэсць разоў.

Горад музыкі мусіў стаць самым амбіцыйным праектам мэра Рыа Сезара Майя (Cesar Maia), паўнамоцтвы якога скончацца 31 снежня 2008 года. Але будаўніцтва комплексу было прыпынена на два гады, і, у выніку, недабудаваны культурны цэнтр пяройдзе "па спадчыне" новаму мэру - Эдуарду Паешу (Eduardo Paes), суперніку самой ідэі Cidade da Musica.

Фота: www.oglobo.globo.com