У рыжскай краме Maxima новы абвал

Абвалілася яшчэ 25 квадратных метраў даху. Ніхто з ратавальнікаў, якія працавалі на месцы здарэння, не пацярпеў. У месцы абвалу не вялі пошук пацярпелых, а проста правяралі яго, каб пераканацца, што далейшыя дзеянні будуць бяспечнымі.



Нагадаем, што 22 лістапада ў рыжскім супермаркеце Maxima абрынуўся дах, плошча абвалу склала 500 квадратных метраў. Колькасць ахвяраў здарэння на сёння складае 54 чалавекі, яшчэ 13 чалавек лічацца зніклымі без вестак, паведамляюць латвійскія СМІ.