У сакавіку і красавіку падаражэе хлеб
Такое рашэнне прынята Міністэрствам эканомікі на прапанову Мінсельгасхарча.
Пастановай Мінэканомікі № 31 прадугледжана павышэнне ў сакавіку і красавіку лімітавых адпускных коштаў на хлеб жытні, жытне-пшанічны і нясдобныя булачныя вырабы па 1,7-5% у месяц. Рашэнне прынятае "ў мэтах паэтапнага кампенсавання падаражэння збожжавай сыравіны і ў сувязі са стратнасцю вытворчасці хлеба жытняга і жытне-пшанічнага, не які не адносіцца да заварных гатункаў".