У салігорскі ваенкамат прыйшоў мужчына са снарадам у руках
Са снарадам у руках прыйшоў у салігорскі ваенкамат мясцовы жыхар. Ён патлумачыў, што знайшоў боепрыпас каля былога вайсковага палігона і ў багажніку аўтамабіля прывёз у горад. Прычым, у ваенкамат мужчына зайшоў не для таго, каб здаць снарад, а
для... кансультацыі. Ён хацеў даведацца, ці можна паставіць яго каля
хаты ў якасці сувеніра.
Супрацоўнікі выклікалі сапёраў, якія на грузавіку, з захаваннем мераў бяспекі, вывезлі боепрыпас у кар'ер і ліквідавалі, паведамляе "Народная газета".
Супрацоўнікі выклікалі сапёраў, якія на грузавіку, з захаваннем мераў бяспекі, вывезлі боепрыпас у кар'ер і ліквідавалі, паведамляе "Народная газета".