У Салігорскім раёне ў полі загарэўся трактар (фота)
Трактарыст спрабаваў патушыць агонь самастойна да прыезду пажарных.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ля вёскі Раховічы Салігорскага раёна: у аўторак у другой палове дня ў полі загарэўся трактар з касілкай. На момант прыбыцця пажарных машына гарэла адкрытым полымем.
Трактар МТЗ належыць ААТ “Навапалескі”. У момант узгарання на машыне праводзіліся палявыя работы. Мяркуецца, што прычынай пажару сталі праблемы з электраправодкай.
Пацярпелых у выніку здарэння няма. Трактарыст спрабаваў збіць полымя да прыезду выратавальнікаў. Агнём знішчаныя два заднія і адно пярэдняе кола, выгарэла кабіна, пашкоджаны маторны адсек, паведамляе прэс-служба МНС.
