У самым вялікім клубе Віцебска абвясцілі “цвярозыя ночы”
З 1 красавіка самы вялікі начны клуб Віцебска “Энергія” абвясціў цвярозыя ночы. Роўна апоўначы тут перастаюць прадаваць спіртныя напоі. Любыя – ад піва і тонікаў да самага вытанчанага алкаголю.
Паводле адміністратараў, наведвальнікі спачатку вырашылі, што гэта першакрасакавіцкі жарт, але, калі зразумелі, што ўсё сур’ёзна, пачалі пісаць скаргі. Скаргаў набраўся ўжо вялізарны стос у некалькі сантыметраў вышынёй.
Дарэчы, “Энергія”, дзе, як сцвярджаюць уладальнікі, найдаўжэйшая у Еўропе барная стойка, праводзіць не толькі цвярозыя ночы, але і вечарыны, прысвечаныя барацьбе са СНІДам.