У Санкт-Пецярбурзе сарваўся канцэрт памяці Летава
У Санкт-Пецярбурзе ўвечары 24 лютага сарваўся канцэрт памяці лідэра
"Гражданской обороны" Ягора Летава ў клубе "Арландзіна”. Паводле дадзеных прэс-службы ГУ МНС па Пецярбурзе, неўзабаве пасля
пачатку канцэрту ў клубе адбылося кароткае замыканне ў электраправодцы.
Узгарання не здарылася, аднак адбылося моцнае задымленне, першы паверх клуба
быў абясточаны, і ўсе наведвальнікі эвакуяваныя яшчэ да прыезду пажарных.
У той жа час відавочцы паведамілі, што машына з АМАПам, пажарныя і карэты "хуткай дапамогі" пад'ехалі да клуба яшчэ да пачатку здарэння, а незадоўга да канцэрту музыкі заўважылі дзірку ў столі, там дзе ў хуткім часе задымілася праводка. Як паведаміў "Рэху Масквы" адзін з музыкаў, перад канцэртам міліцыянеры і АМАПаўцы праверылі памяшканне са службовымі сабакамі.
У канцэрце павінны былі прыняць удзел групы "СП Бабай", "Н.О.М.", "Ля-Миноръ", Сяргей Парашчук ("НЭП"), Аляксей Ніканаў ("П.Т.У.П."), Дэн Дзягілеў, Юля "Пацук", "Свая Званіца", "Ніжэй Нуля", Эльнара ("Вярба Новая"), Сяргей Сіля Сілюнін і іншыя. Зборы ад канцэрту мусілі быць пералічаныя ў Омск сваякам музыкі.
Варта адзначыць, што частка заяўленых калектываў павінна была прыняць удзел у адмененым фэсце "Іншая музыка" у падтрымку "Марша нязгодных".
Нагадаем, што 43-гадовы Ягор Летаў раптоўна сканаў 19 лютага ў сваёй кватэры ў Омску. Па папярэдніх дадзеных, у музыкі спынілася сэрца. 21 лютага Летаў быў пахаваны ў Омску на Стара-Усходніх могілках побач з магілай сваёй маці.