У Саратаве выяўлены "свіны грып"
У 12 навучэнцаў гімназіі №5 Саратава выяўлены высокапатагенны "свіны" грып. Як паведамляе сёння Міністэрства аховы здароўя рэгіёна, у гэтай гімназіі закрытыя на каранцін чатыры класы ў сувязі з падвышаным узроўнем захворванняў на ВРВІ. Пры даследаванні проб ад 57 хворых школьнікаў у 12 выяўлены высокапатагенны грып. Захворванне працякае ў лёгкай форме, перадае РІА "Новости".