У Саўмін паступіў план святкавання 600-годдзя Белавежскай пушчы

У Беларусі падрыхтаваны план мерапрыемстваў па святкаванні 600-годдзя Белавежскай пушчы. Яны пройдуць у 2009 годзе.  1 снежня гэты план паступіць на разгляд у Савет міністраў. Паведамляецца, што ён складаецца аж з 60 пунктаў і прадугледжвае правядзенне працаў па рэканструкцыі і будаўніцтву.

У пушчы з’явіцца новая кавярня, цэнтр экалагічнай асветы і новы музей прыроды. Таксама з’явяцца новыя турыстычныя маршруты.

Нагадаем, што за дзевяць месяцаў бягучага года Белавежскую пушчу наведалі 116 тысяч турыстаў.

БелаПАН