У Сеціва выкладуць 25 мільёнаў бясплатных песень

Файлаабменнік QTrax заявіў аб тым, што ў бліжэйшы час падасць сваім карыстальнікам 25 мільёнаў бясплатных песень ад найбуйнейшых гуказапісваючых лэйблаў.


Карыстальнікі змогуць запампоўваць колькі заўгодна трэкаў. Спампаваныя файлы выкарыстоўваюць сістэму кіравання лічбавымі правамі (DRM). Іх нельга запісваць на CD, але можна загружаць у mp3-плэеры і колькі заўгодна захоўваць на камп'ютары, адзначае Аssociated Press.

Выплачваць лэйблам камісійныя QTrax збіраецца пры дапамозе паказу рэкламы. Рэкламу на сэрвісе QTrax размесцяць Ford, McDonald's і Microsoft. На стварэнне самога сэрвісу пайшло 30 мільёнаў долараў. Колькі часу трэба на тое, каб акупіць затраты, невядома.

QTrax упершыню быў запушчаны ў 2002 годзе. Праз некалькі месяцаў ён зачыніўся, каб пазбегнуць судовых разбіральніцтваў, якія ў той час пагражалі пераважнай большасці файлаабменнікаў.

Нядаўна пра аналагічную дамоўленасць з лэйбламі заявіў папулярны вэб-сэрвіс Last.fm. Ён дазваляе бясплатна праслухоўваць любы з мільёнаў трэкаў да трох разоў запар, а пазьней увядзе падпіску на неабмежаванае праслухоўванне.

Фота: www. kitajru.net