У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары

Каля сямі мільёнаў чалавек могуць прыняць удзел у галасаванні на датэрміновых выбарах у парламент Сербіі ў нядзелю.
На месцы ў парламенце прэтэндуюць 22 партыі і кааліцыі, аднак асноўная барацьба разгорнецца паміж Сербскай радыкальнай партыяй і альянсам праеўрапейскіх сіл на чале з прэзідэнтам краіны Барысам Тадзічам.

Згодна з апытаннем, каля 34% выбаршчыкаў гатовыя прагаласаваць за нацыяналістаў — Сербскую радыкальную партыю, каля 33% — за альянс Тадзіча, яшчэ 12-14% можа атрымаць "Народны блок" прэм'ер-міністра Ваіслава Каштуніцы.

Гэтыя выбары з'яўляюцца пазачарговымі — папярэдні парламент быў распушчаны ў сакавіку пасля развалу ўрадавай кааліцыі прэм'ера Каштуніцы. Гэта здарылася з-за адсутнасці адзінай пазіцыі кабінета міністраў па далейшых адносінах з Еўрасаюзам, частка краін якога прызнала незалежнасць Косава.

“Інтэрфакс”