У сетцы мікраблогаў Twitter адбыўся глабальны збой

У сетцы мікраблогаў Twitter адбыўся глабальны збой

19 студзеня адбыўся глабальны збой у сацыяльнай сетцы мікраблогаў Twitter. Паводле інфармацыі forbes.ru, збой назіраецца па ўсім свеце. Больш за ўсё скаргаў на збой у Твітары прыходзіць з Вялікабрытаніі ды іншых краін Заходняй Еўропы, але таксама ёсць паведамленні з ЗША, Расіі, Украіны і Японіі.

Пры спробе адкрыць старонку сацсеткі з'яўляецца надпіс "Нешта пайшло не так".

Адміністрацыя сеткі абяцае ліквідаваць прычыну збою ў найбліжэйшы час і аднавіць працаздольнасць сэрвісу.

Дарэчы, апошні глабальны збой у Твітары адбыўся ў лістападзе 2015 года. Тады праблемы былі выпраўленыя праз дзве гадзіны. Што стала іх прычынай, невядома.