У Сетку выклалі ўсе сезоны мультсерыяла South Park

Студыя South Park Digital Studios, якая належыць аніматарам Трэю Паркеру і Мэту Стоўну, выклала на сваім сайце ўсе сезоны мультсерыяла South Park ("Паўднёвы парк").
У прыватнасці, на сайце можна паглядзець новую серыю з 12 сезона мультфільма, прэм'ера якога адбылася ў сакавіку гэтага года па амерыканскім кабельным канале Comedy Central.

Усяго на сайце для прагляду даступныя 168 з 170 эпізодаў South Park.

Фота з афіцыйнага сайта гурта