У Шаркаўшчынскі ЗАГС маладыя ездзяць на брычцы
Сведкамі нечаканай, але прыгожай і арыгінальнай вясельнай цырымоніі сталі многія жыхары Шаркаўшчыны і яе ваколіц. З вёскі Глісцёнкі, размешчанай за 10 км ад райцэнтра, прыехалі ў райаддзел ЗАГС рэгістраваць свой шлюб маладыя не на звыклых цяпер легкавіках, а на трох упрыгожаных конных брычках. Такі сюрпрыз падрыхтавалі Часлава і Канстанцін Ясінскія сваёй самай малодшай, восьмай па ліку дачцэ Алене. Яна апошняя ў гэтай дружнай сям’і выходзіла замуж за каханага хлопца з Расіі. Бацькі маладой некалі самі такім чынам ездзілі ў маладосці на конях па свой шлюб.
Цэлы месяц пайшоў на тое, каб нанова адрэстаўраваць, прыгожа размаляваць і аздобіць калёсную брычку і яшчэ два конныя экіпажы. І як даўней, гэты прыгожы рытуал суправаджаўся мелодыямі старадаўніх званочкаў-шумёлаў, якія знайшліся.
Westki.info