У Шчучынскім раёне маланка забіла дзіця
Чатыры вобласці — Брэсцкая, Гродзенская, Мінская і Гомельская — пацярпелі ў мінулыя суткі ў выніку праходжання атлантычнага цыклона, які прынёс навальніцы і штармавы вецер. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, пацярпелі 318 населеных пунктаў: 144 — у Гродзенскай вобласці, 143 — у Брэсцкай, 30 — у Мінскай і адзін — у Гомельскай.
Без электрычнасці засталіся 289 населеных пунктаў, пашкоджаны 169 жылых дамоў.
У вёсцы Тур'я Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ўчора ўвечары ў выніку ўдару маланкі ў групу дзяцей загінула дзіця 1993 года нараджэння. Яшчэ адно дзіця шпіталізавана.
Усяго па краіне атрымалі траўмы пяць чалавек. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, пры навальніцах вецер узмацняўся да 24 метраў за секунду.