У Шклоўскім раёне ад выбуху цэлай упакоўкі петард пацярпеў школьнік
Сямікласнік у Шклоўскім раёне пацярпеў у выніку выбуху ўпакоўкі петард. З апёкамі шыі і кісцей рук I-II ступені яго паклалі ў лякарню, паведамляе БЕЛТА.
Упакоўку з 60 петардамі школьнік купіў у сельскім клубе ў незнаёмага хлопца. У нядзелю раніцай вырашыў іх апрабаваць на вуліцы. Дастаўшы адну з петард, ён стаў яе падпальваць. Выпадкова іскра патрапіла ў незачынены пачак, які імгненна ўзарваўся ў руках падлетка. Па дадзеным факце міліцыя праводзіць праверку.