У Шклове пачаўся суд над палітвязнем Змітром Дашкевічам

Сёння ў шклоўскай калоніі пачаўся суд над палітвязнем Змітром Дашкевічам. Яго абвінавачваюць у адмове ад давання паказанняў (арт. 402 Крымінальнага кодэксу). Летам Дашкевіч катэгарычна адмовіўся сведчыць супраць сяброў з “Маладога фронту”. Паводле гэтага артыкула моладзевы лідэр можа атрымаць яшчэ паўгода турмы.

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч цяпер адбывае паўтарагадовае зняволенне ў шклоўскай папраўчай калоніі. Яго асудзілі ў лістападзе 2006 года за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю Дашкевіч мусіў выйсці 15 сакавіка.

Наша ніва