У Шклове ўсталявалі помнік агурку

У горадзе Шклоў Магілёўскай вобласці на плошчы каля рынку ўсталявалі помнік агурку.  Трохсоткілаграмовы бронзавы агурок мусіць увекавечыць традыцыйнае захапленне мясцовых жыхароў. Яго вырабіў магілёўскі скульптар Андрэй Вераб’ёў. Тэлеканал ОНТ сцвярджае, што краязнаўцы адшукалі ў летапісах першую згадку пра шклоўскія агуркі, якая адносіцца да пачатку XVI стагоддзя.

І сёння для многіх мясцовых жыхароў вырошчванне агуркоў — гэта сямейны бізнэс. Летась у Шклове ўпершыню прайшло свята агурка. Учора яно прайшло ў другі раз і завяршылася святочным салютам. Чакаецца, што ў наступным годзе з’явіцца гімн шклоўскаму агурку.