У Шклове застрэліўся міліцыянт — дзявяты самагубца за сёлета
У Шклове на Магілёўшчыне з пісталета Макарава застрэліўся ўчастковы інспектар міліцыі. Трагедыя адбылася тыдзень таму, піша інтэрнэт-газета "Ежедневник". Лейтэнант міліцыі, знаходзячыся на службе, у абед прыехаў да маці ў кватэру і там скончыў жыццё. На цяперашні час пракуратура Шклова расследуе, якія прычыны змусілі афіцэра міліцыі застрэліцца.
Дарэчы, у 2009 годзе МУС літаральна захліснула хваля самагубстваў міліцыянтаў. Так, у красавіку ў Оршы з аўтамата застрэліўся маёр аддзела ўнутраных справаў на транспарце. Следам за ім у Мінску з табельнага пісталета застрэліўся ўчастковы. Праз месяц, у траўні, павесіўся міліцыянт батальёна міліцыі Ленінскага аддзела аховы Брэста. У чэрвені наклаў на сябе рукі рэчыцкі амапавец. У жніўні скончылі жыццё самагубствам яшчэ два міліцыянты: у Барысаве застрэліўся супрацоўнік патрульна-паставой службы, а ў Мінску павесіўся ўчастковы інспектар.
У верасні ў Чавускім РАЎС на Магілёўшчыне літаральна на працягу двух-трох тыдняў адбыліся дзве спробы суіцыду супрацоўнікаў міліцыі. Спачатку спрабаваў застрэліцца супрацоўнік ізалятара часавага ўтрымання. Ён суправадзіў абвінавачанага на паседжанне суда, потым даставіў назад, выйшаў у двор РАУС, дастаў пісталет Макарава і стрэліў сабе ў грудзі. Куля прайшла міма сэрца, пашкодзіўшы лёгкія. Самазабойцу атрымалася выратаваць. Праз пару тыдняў палез у пятлю міліцыянт-кіроўца Чавускага РАУС. Як распавялі сведкі, прыйшоўшы са службы, ён сеў на канапу, расклаў вакол фатаграфіі з сямейнага альбома, доўга глядзеў на іх, а потым кудысьці моўчкі выйшаў. Жонка знайшла яго павешаным у адрыне.
Атрымліваецца, што з красавіка па кастрычнік, усяго за сем месяцаў, у Беларусі адбылося 9 спроб суіцыду ахоўнікаў правапарадку, з якіх восем скончыліся трагічна.