У школьнікаў з'явіцца новы факультатыў — этыкет
З першага верасня 2011 года ў школьнікаў 8 —11 класаў з'явіцца факультатыў “Кароткі курс сучаснага этыкету”. Падчас заняткаў навучэнцам будуць распавядаць не толькі пра стылёвую вопратку, культурнае маўленне і манеры павоздінаў. Па інфармацыі газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”, шмат увагі распрацоўшчыкі факультатыва надалі “агульнаграмадзянскаму этыкету”. Ён вызначае паводзіны людзей у грамадскім месцы, на працы, у сям'і. Гэты этыкет уключае ў сябе і вывучэнне такіх паняццяў як патрыятычныя сімвалы, сцяг, гімн, герб, грашовыя знакі.
Таксама ў межах спецкурса будуць вывучацца асноўныя правілы зносінаў у сям'і, як выбудоўваць узаемаадносіны з суседзямі, паступаць з іншымі гэтак жа як вы бы жадалі, каб паступалі з вамі. Як мужчынам паводзіць сябе ў прысутнасці жанчыны, хто каму павінен руку падаць, як знаёміцца на вуліцы, як паводзіць сябе на дзелавых мерапрыемствах, — удакладняе “КП”.