У Шнурава з'явіцца свая "Аўрора"
Сяргей Шнураў і гурт "Ленинград" гатовыя выдаць новы альбом, які атрымаў назву "Аўрора". Сам Шнураў растлумачыў назву тым, што "Аўрора - гэта багіня світанку,
якая прадказвае ў гэтым выпадку світанак Апакаліпсісу". Дадам, што на
дыск трапілі паўтара дзесятка трэкаў, у тым ліку і выкананае ў новай
версіі "рэвалюцыйная" песня "Яблычак".
Увогуле ж, галоўнымі тэмамі песень "Ленинграда" застаюцца "бабы і бухло". Дзецям - традыцыйна - "Аўрору" лепш у рукі не даваць.
Новы дыск "Ленинграда" будзе выдадзены ў двух варыянтах - стандартным і дарагім, куды дадаткова ўвойдуць дзве новыя песні і відэакліп. З'яўлення альбома на прылаўках музычных крамаў можна чакаць 20 лістапада.
Фота: www.vz.ru