У Шумілінскім раёне ад выбуху газу загінулі два чалавекі

Два чалавекі загінулі 7 верасня ад выбуху газавага балона ў вёсцы Лясковічы Шумілінскага раёна. Балон выбухнуў падчас пажару.  А сам пажар пачаўся з-за таго, што гаспадыня дома вырашыла праверыць герметычнасць балона. Яна паднесла да балона запалку. Высветлілася, што балон быў сапраўды не герметычны.

Гаспадыню, 58-гадовую пенсіянерку, вывеў з палаючага дома сусед, які пачуў яе крыкі. А вось яе сына і сяброўку выратаваць не змаглі — яны загінулі ў агні.