У Швецыі пратэстуюць супраць рэпрэсій у Беларусі
Праваабарончыя і пісьменніцкія арганізацыі Швецыі аб’ядналіся дзеля пратэсту супраць разгортвання рэпрэсіяў у Беларусі. Сёння яны збіраюцца правесці мітынг пратэсту каля будынка амбасады Беларусі ў Стакгольме, паведамляе Радыё Свабода.
Ліст амбасадару Беларусі ў Швецыі падпісалі:
Лісэ Бэрг, Генеральны сакратар "Міжнароднай Амністыі", Швецыі, Яніна Арлоў, Старшыня Балтыйскай Асацыяцыі Пісьменнікаў, Ульрыка Кнутсан, Старшыня Шведскага Клуба Публіцыстаў, Эспер Бэнгтсан, Старшыня арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" у Швецыі, Матс Сёдэрлунд, Старшыня Саюза пісьменнікаў Швецыі, Агнэта Ліндблум Хультэн, Старшыня Шведскага Саюза журналістаў, Ула Ларсма, Старшыня Шведскага ПЭН-цэнтра.
У супольным звароце да беларускіх уладаў праваабаронцы і пісьменнікі патрабуюць ад кіраўніцтва Беларусі павагі да правоў чалавека і дэмакратыі, да грунтоўных асноў якой належаць свабода слова і сходаў. "Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх журналістаў, праваабаронцаў і іншых дэманстрантаў, якія былі пазбаўленыя волі за тое, што скарысталіся сваім правам на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова і меркаванняў", - адзначаецца ў звароце.