У Сілічах 19 снежня адкрываецца гарналыжны сезон

Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы" ў пятніцу 19 снежня чакае гасцей.  Роўна апоўдні гарналыжнікі атрымаюць магчымасць падняцца на пад'ёмніку да трасы №3, а затым спусціцца па ёй на лыжах. Па словах дырэктара цэнтра Сяргея Шайко, апошнім часам адмысловыя снежныя гарматы працавалі на поўную магутнасць, выкарыстоўваючы марозныя дні і ночы. Штучны снег спакойна праляжыць да пачатку траўня, калі не будзе экстрэмальна цёплых дзён.

БЕЛТА