У Сінгапуры адкрываецца І летняя юнацкая алімпіяда

14 жніўня ў Сінгапуры адкрываюцца І летнія юнацкія Алімпійскія гульні, якія будуць доўжыцца да 26 жніўня, паведамляе БЕЛТА. Ініцыятар правядзення гэтых спаборніцтваў — цяперашні прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Жан Рагэ. Капітанам беларускай каманды на першай юнацкай алімпіядзе стане цяжкаатлет Аляксандр Венскель. Яму 17 год і сёлета ён стаў срэбраным прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы ў Валенсіі ў вагавай катэгорыі да 94 кг.

Усяго ў Сінгапур ад Беларусі прыехалі 50 спартсменаў у 22 відах спорту, 27 дзяўчат і 23 хлопцы.