У скарбонцы Іны Жукавай два срэбры і дзве бронзы

На мінскім Гран-пры "BelSwissBank" па мастацкай гімнастыцы, якое прайшло з 19 па 20 траўня ў Палацы спорту, беларуска Іна Жукава заваявала дзве срэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды Другія месцы яна заняла ў практыкаваннях з булавой і стужкай, трэція - у практыкаванні са скакалкай і ў мнагаборстве. Іншыя прадстаўніцы гаспадароў медальных поспехаў не дамагліся. Першае месца ў агульным заліку ў Расіі (4 залатыя, 3 сярэбраныя і 1 бронзовы медалі), другое - ва Украіны (1, 0, 2).

Арганізатары ўручылі ўдзельніцам 17 спецыяльных прызоў. У прыватнасці, міс Гран-пры стала ўкраінка Ганна Бяссонава, віцэ-міс - Любоў Чаркашына (Беларусь). У спаборніцтвах узялі ўдзел гімнасткі з 30 краін.

БелаПАН