У скверы Янкі Купалы — "размініраванне"

Паводле адрыўкавых звестак з ачаплення, на месцы ўскладання кветак нібыта знойдзены прадмет, падобны да "выбуховага прыстасавання". Зараз адбываецца аперацыя па "размініраванні".

Некаторыя з тых, хто прыйшоў і палічыў, што праход вызваляць не хутка, пакідалі кветкі проста ля ўваходу ў сквер. Аднак падышоў работнік правапарадку, падабраў кветкі і выкінуў у сметніцу.