У Слаўгарадзе выпаў град дыяметрам 8 мм

Няўстойлівае надвор'е назіралася ў Беларусі 9 чэрвеня. Навальніцы прайшлі на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а таксама месцамі ў Мінскай і Віцебскай. Як інфармуе БелаПАН, самае неспрыяльнае надвор'е было ў Слаўгарадзе на Магілёўшчыне. Там выпаў град дыяметрам 8 мм, а парывы ветра дасягалі 19 метраў у секунду. Колькасць ападкаў склала 26 мм, або 26 л воды на квадратны метр тэрыторыі. Месячная норма ў чэрвені ў сярэднім па краіне складае 80 мм.

Дарэчы, у Касцюковічах у Магілёўскай вобласці выпала 22 мм ападкаў, у Оршы ў Віцебскай вобласці — 20 мм.