У Славакіі сутыкнуліся самалёты, людзі ратаваліся на парашутах

Два невялікія самалёты сутыкнуліся на захадзе Славакіі. Як інфармуе ВВС, у выніку загінулі сем чалавек, аднак не выключаецца, што колькасць ахвяр можа павялічыцца.

Мяркуецца, што гаворка ідзе пра спартыўныя самалёты. Таксама пакуль няма інфармацыі аб тым, колькі чалавек знаходзіліся на борце. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх было каля 40.

Відавочцы паведамляюць, што некаторым пасажырам удалося выскачыць з парашутамі. Самалёты ўпалі ў цяжкадаступнай мясцовасці, што ўскладняе працу ратавальнікам.

Фота: flickr.com