У Слоніме пабудуюць Лядовы палац, а ў Пружанах ужо праблемы

У горадзе Слонім Гродзенскай вобласці будзе пабудаваны Лядовы палац. Гэтае рашэнне агучылі старшыня слонімскага райвыканкаму Мечыслаў Касцюк і старшыня гродзенскага аблвыканкаму Уладзімір Саўчанка.  Пачатак будаўнічых работ прызначаны на наступны год. Зараз рыхтуецца праектная дакументацыя, выбіраецца месца пад будаўніцтва. Нагадаем, у краіне ўжо пабудавана 13 лядовых палацаў.

Нядаўна кіраўнік дзяржавы адкрыў чарговы палац у горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці. Аблвыканкам і Нацыянальны банк выдаткавалі на яго пабудову амаль 10 мільёнаў долараў.

Аднак ужо цяпер дырэктар пружанскага Лядовага палацу Алег Васільчанка кажа пра шматлікія недахопы ў праекце і невысокую наведвальнасць. Ён не раіць слонімскім чыноўнікам узводзіць такі самы будынак па пружанскім узоры.

Газета Слонімская