У Слуцку прайшоў абласны конкурс мадэльераў

На суд журы было прадстаўлена 27 калекцый. Іх аўтары — як асобныя мастакі, так і калектывы швейных прадпрыемстваў. Пераможцаў вызначалі па 2 намінацыях. “Прэд-а-партэ” — паўсядзённая вопратка і “фэшан дызайн” — адзенне для подыумных паказаў. Журы ўлічвала эстэтыку вырабаў, якасць выканання, адпаведнасць сучасным тэндэнцыям. Дарэчы, такі “модны” конкурс у вобласці зладзілі ўпершыню, інфармуе тэлеканал СТВ