У Слуцку п'яны інструктар аўташколы выбіў зуб даішніку
П'яны інструктар слуцкай аўташколы напаў на супрацоўнікаў ДАІ, якія яго затрымалі, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Кіроўца ніяк не мог зразумець, чаму яго спынілі. Спачатку ён проста хаміў, а калі пачалі складаць пратакол — зусім аказаў супраціў. Дэбашыр схапіўся за пісталет даішніка, затым выцяў яго па твары, а ўжо праз секунду локцем выбіў зуб іншаму супрацоўніку дарожнай інспекцыі.
У інструктара ўтрыманне алкаголю ў крыві было 2,5 праміле, што ў пяць разоў перавышае норму! За кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення яго пазбавяць правоў на тры гады. Пакуль яго аштрафавалі на 850 тысяч і адпусцілі дадому. Магчыма, будзе распачата крымінальная справа за аказанне супраціўлення супрацоўнікам праваахоўных органаў.
Дарэчы, гэтае не першае затрыманне слуцкага інструктара ў нецвярозым стане. У 2000 годзе яго ўжо пазбаўлялі на два гады правоў. Цяпер у ДАІ здзіўляюцца, як чалавек з такім мінулым мог наогул уладкавацца на працу інструктарам.