У Слуцку ў двухпавярховым доме адбыўся выбух
Выбух адбыўся ў двухпавярховым доме ў Слуцку. У кацельнай прыватнага дома ўзарваўся награвальнік вады. Паводле звестак выратавальнікаў, здарэнне адбылося з-за няправільнай
эксплуатацыі катла, які не выкарыстоўваўся на працягу лета. Як
паведамляе тэлеканал ОНТ, гаспадар дома атрымаў 45% апёкаў цела і ў
цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.
Тэлеканал СТВ адзначае, што падобныя надзвычайныя здарэнні не рэдкасць. Толькі летась у краіне зафіксаваныя 3 аналагічных інцыдэнты. Самы магутны выбух адбыўся ў Ганцавіцкім раёне, дзе узрыўной хваляй быў цалкам разбураны будынак кацельнай.