У Смаленску з'явяцца беларускія тралейбусы

Паміж Смаленскім гарсаветам і мінскім заводам "Белкамунмаш" падпісаны пратакол аб намерах. Смаленскія ўлады хочуць вырашыць праблему гарадскога транспарту з дапамогай беларусаў.  Мяркуецца, што першым этапам рэалізацыі праграмы стане набыццё так званых гібрыдных тралейбусаў. Смаленчукоў спакусіла тое, што машыны мінскай вытворчасці могуць праехаць без кантактнай сеткі 5 кіламетраў.

"Смоленские новости"