У Смалявічах паставілі помнік апекуну закаханых

Скульптура святога Валянціна з'явілася ў Смалявічах. Паставілі яе на сродкі вернікаў. Помнік узнік тут нездарма — гэта адзіная ў Беларусі каталіцкая парафія святога Валянціна.  Аўтарам стаў выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яраслаў Філіповіч. Як піша газета "Рэспубліка", малады скульптар працаваў усё лета, а ў верасні скульптура была ўжо гатовая.