У Смалявічах раскрылі жорсткае забойства дзяўчыны
Жорсткае забойства 24-гадовай жыхаркі Магілёва раскрытае ў Смалявіцкім раёне. Аголенае цела дзяўчыны было знойдзена ў калодзежы, з якога набіраюць пітную ваду практычна ўсе жыхары вёскі Загор'е. Праваахоўнікі здолелі ўстанавіць яе асобу. Высветлілася, што дзяўчына знікла ў лютым на адной з трасаў, дзе яна "працавала". Пасля таго, як жыхарка Магілёва адмовіла дваім кліентам, яе распранулі, жорстка збілі і задушылі. Цела, загорнутае ў дыван, скінулі ў калодзеж на глыбіню 24 метры.
Падазроныя ў забойстве ўжо затрыманыя і даюць паказанні. Як адзначае тэлеканал ОНТ, яны жылі з дзяўчынай у адной вёсцы. Цяпер маладым людзям пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Падазроныя ў забойстве ўжо затрыманыя і даюць паказанні. Як адзначае тэлеканал ОНТ, яны жылі з дзяўчынай у адной вёсцы. Цяпер маладым людзям пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.