У Смаргоні абвалілася частка школы
Увечары 18 снежня, каля 21.00, абвалілася частка 2-й школы ў Смаргоні (Гродзеншчына). Паводле паведамленняў у блогах, разбураныя спортзала і сталоўка. З просьбай пацвердзіць або аспрэчыць гэтую інфармацыю TUT.BY звярнуўся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях Смаргоньскага раёна. Дзяжурны пацвердзіў інфармацыю пра абрынанне сценкі, аднак адмовіўся паведаміць падрабязнасці здарэння. Ён толькі ўдакладніў, што "абрынулася частка сцяны", пацярпелых няма. Прынамсі, 19 снежня заняткаў у школе не будзе.