У Смаргоні з'явіцца чатырохметровы помнік Францішку Багушэвічу

Чатырохметровы помнік Францішку Багушэвічу (1840 — 1900), аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ідэолагу беларускага адраджэння, усталююць у Смаргоні. Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства.  Газета "Рэспубліка" нагадвае, што аўтар "Дудкі беларускай" і "Смыка беларускага" мае непасрэднае дачыненне да Смаргоншчыны. Там, у маёнтку Кушляны, прайшлі апошнія гады жыцця Францішка Багушэвіча, у доме паэта арганізаваны музей.